image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. На варце бяспекі з вучнямі

967

Наваполацкія ратавальнікі ў рамках акцыі "За бяспеку разам" наведалі гімназію №1 з урокам бяспекі. Валодаць асновамі бяспекі жыццядзейнасці павінны не толькі дарослыя, але і дзеці. Важна навучыць дзіця правілам пажарнай бяспекі, данесці тую інфармацыю, якой яно можа скарыстацца пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Школьнікі вельмі ўзрадаваліся сустрэчы з ратавальнікамі. Гутарка аказалася вельмі прадуктыўнай і цікавай. Каб сустрэча не была сумнай, спасцігаць правілы бяспекі школьнікі пачалі пры дапамозе гульні "Дзе логіка". Ратавальнікі расказалі хлопцам, як правільна паведаміць аб узнікшай надзвычайнай сітуацыі. Вучні разгадалі рэбусы, зашыфраваныя ў гульні практычна поўнасцю, а з тым, чаго яны не ведалі, дапамаглі справіцца ратавальнікі. Школьнікі з цікавасцю слухалі аб маленькім памочніку - аўтаномным пажарным апавяшчальніку, а таксама аб першасных сродках пажаратушэння, у тым ліку і вогнетушыцелі. Ратавальнікі не забыліся згадаць і аб правільнай эксплуатацыі электрычных і абагравальных прыбораў, нагадаўшы аб тым, што ў кожнага прыбора ёсць свой тэрмін эксплуатацыі. І, вядома, не забыліся разгледзець магчымасці дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».

У канцы хлопцы да дзяучынкі атрымалі не толькі зарад добрага настрою, але і памяткі школьніку, каб ніколі не забывацца на бяспеку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть