image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Сумесны рэйд у рамках прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам!»

783

У Шаркаўшчынскім раёне праходзіць прафілактычная акцыя " За бяспеку разам!", мэтай якой з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх у асенне-зімовы перыяд, а таксама павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі.

У адзін з кастрычніцкіх дзён шаркаўшчынскія ратавальнікі правялі прафілактычны рэйд на тэрыторыі гарадскога пасёлка Шаркаўшчыны. Падчас рэйду, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі медыцыны, тэрытарыяльнага цэнтра і іншыя суб'екты прафілактыкі, былі абследаваны домаўладанні адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў на прадмет супрацьпажарнага стану.

Удзельнікі рэйду нагадвалі домаўладальнікам асноўныя прычыны ўзнікнення вогненных здарэнняў і тлумачылі, як іх прадухіліць. Асаблівую ўвагу грамадзян звярталася на падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду, захаванне правілаў эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў. Таксама інспектар прапаганды Курэц Крысціна правяла прафілактычныя гутаркі аб недапушчальнасці курэння ў жылых памяшканнях і аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях.

Праверыўшы домаўладання, прадстаўнікі камісіі паказвалі гаспадарам на наяўныя недахопы, а гэтак жа ўручылі памяткі супрацьпажарнай накіраванасці. Па выніках рэйду праверана 18 домаўладанне, аб мерах пажарнай бяспекі ў побыце праінструктавана 23 чалавекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть