image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Рэйд па зонах павышанай небяспекі

1036

У рамках прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Анатольевіч Валжанкоў сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і карэспандэнтам раённай газеты «Голас Сенненшчыны» правялі рэйды па абследаванні гарышчаў і падвалаў шматкватэрных жылых дамоў горада.

Мэта мерапрыемства-выяўленне фактаў вольнага доступу ў падсобныя памяшканні, асабліва асоб без пэўнага месца жыхарства, – тлумачыць прадстаўнік МНС жыхарам.

Акрамя гэтага, падвалы і гарышчы павінны ўтрымлівацца жыхарамі шматпавярховак у чысціні, там не рэкамендуецца захоўваць гаруча-змазачныя рэчывы. Аднак трапіць у большасць скляпоў можа любы жадаючы ў любы час сутак, таму што дзверы адчыненыя насцеж. У гэтым выпадку востра стаіць праблема пажарнай бяспекі ўсяго пад'езда, бо выпадкова кінутая запалка можа прывесці да трагедыі, – канстатуе Віталь Анатольевіч, заходзячы ў першае падвальнае памяшканне.

Што паказаў чарговы рэйд? Некаторыя падвальныя і паддашкавыя памяшканні былі незаперты. Выяўлены факты захламленасці шляхоў эвакуацыі, парушэнні эксплуатацыі электраправодкі, недахопы пры ўтрыманні дапаможных памяшканняў і курэнне.

Нярэдка узгарання ў падвальных памяшканнях ўзнікаюць з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, а калі яшчэ там знаходзяцца старыя бытавыя рэчы, то пажар ўзнікае імгненна. Важна памятаць, што незачыненыя падвалы або гарышчы могуць стаць месцам трагедыі, так як староннія асобы маюць магчымасць зайсці, часова там пражываць і ствараць пагрозу для ўласнікаў кватэр, – акцэнтуе ўвагу жыхароў Віталь Анатольевіч, падводзячы вынікі рэйдавых мерапрыемстваў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть