image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Полацк. Культавыя аб'екты пад кантролем у зацікаўленых службаў

939

На тэрыторыі Полацкага раёна завяршыліся абследаваннi культавых аб'ектаў. Абследаваннi праведзены усімі зацікаўленымі службамі раёна. З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый падчас правядзення рэлігійных святаў і службаў, работнікі Полацкага падраздзялення МНС адправіліся правяраць культавыя будынкі, размешчаныя на тэрыторыі раёна і выявілі шэраг парушэнняў бяспекі.

Асаблівая ўвага надаецца стану ацяпляльных сістэм, выкананню пажарнай бяспекі пры выкарыстанні крыніц адкрытага агню, наяўнасці сродкаў сувязі, доступу да іх вартаўнікоў і іншых работнікаў культавых збудаванняў, веданню персаналам аб'ектаў парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

Работнікі МНС нагадалі правілы выкарыстання першаснымi сродкамі пажаратушэння, праверылі іх наяўнасць, спраўнасць і свабодны доступ да іх, веды персаналам культавых арганізацый парадкa дзеяння у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

Пасля завяршэння абследаванняў адбылася нарада па праблемных пытаннях у ходзе працы з культавымі аб'ектамі.

– Работнікамі Полацкага аддзела МНС праведзены абследавання 37 культавых аб'ектаў розных канфесій. З упэўненасцю магу сказаць, што не ўсе аб'екты адпавядаюць патрабаванням бяспекі. У асноўным гэта пытанні набыцця і перазарадкі першасных сродкаў пажаратушэння, у адной з цэркваў патрабуецца рамонт ацяпляльнага абсталявання. Усе парушэнні выкладзены ў рэкамендацыях па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, растлумачаны і ўручаны кіраўнікам аб'ектаў, – з дакладу начальніка Полацкага падраздзялення МНС Сяргея Яўгенавіча Аваднева.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть