image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. Малая Радзіма ў бяспецы!

201

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» бешанковіцкія выратавальнікі арганізавалі для наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра па абслугоўванні насельніцтва пазнавальнае мерапрыемства, нацэленае на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх.

Асноўная канцэпцыя акцыі – навучыць пажылых людзей правілам бяспекі, звярнуць увагу прадстаўнікоў «залатога ўзросту» на неабходнасць быць больш уважлівымі да ўмоў іх пражывання, выключаючы негатыўныя фактары, якія могуць прывесці да пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі. Бо пенсіянеры – гэта тая катэгорыя людзей, якая знаходзіцца ў зоне рызыкі і найбольш схільны да негатыўных наступстваў надзвычайных сітуацый. Прычым асабліва цяжкая аператыўная абстаноўка складваецца ў сельскай мясцовасці.

На мерапрыемстве выратавальнікі прапанавалі прысутным не толькі згуляць у «бяспечны лататрон», але і паказаць свае творчыя здольнасці ў «прыпеўках бяспекі», прыняць удзел у віктарынах і многае іншае. У завяршэнні кожны ўдзельнік атрымаў памятныя прызы ад выратавальнікаў, аднак самым каштоўным падарункам з'яўляюцца веды, якімі падзяліліся работнікі райаддзела.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть