- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Наведванне Цэнтра бяспекі ў Наваполацку – залог шчаслівага дзяцінства!
Правялі час з карысцю і папоўнілі багаж ведаў у сучасным Цэнтры бяспекі горада Наваполацка вучні школы №8.
З вялікай цікавасцю і энтузіязмам, выпрабоўваючы свае сілы ў змадэляваных экстрэмальных сітуацыях, хлопцы паўтаралі асноўныя правілы бяспекі, а дапамаглі ім у гэтым работнікі МНС.
Пры дапамозе інтэрактыўных пляцовак дзеці асвяжылі памяць пра небяспечныя месцы дома і на вуліцы, разам з работнікам МНС ўспомнілі алгарытм выкліку выратавальнікаў, даведаліся што рабіць, апынуўшыся ў той ці іншай сітуацыі, як правільна паводзіць сябе падчас навальніцы, як выбрацца з памяшкання, у якім адбыўся пажар.
Шмат эмоцый у навучэнцаў выклікала пераадоленне дымавога лабірынта. Хлопцы змаглі асвоіць і адпрацаваць правільнасць дзеянняў пры эвакуацыі з задымленага памяшкання, навыкі паводзін у стрэсавай сітуацыі.
Занятак было настолькі павучальным і займальным, што пасля яго заканчэння хлопцы яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі і набытымі ведамі.