image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Аўталаўка бяспекі

582

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», а таксама з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе інспектар прапаганды Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Скурат разам са старшынёй раённага таварыства выратавання на водах Ігарам Рагулька правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў населеных пунктах раёна, рухаючыся на спецыяльным транспарце МНС па маршруце аўтамагазіна.

З дапамогай такой формы працы выратавальнікі нагадалі жыхарам населеных пунктаў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, закранулі праблемныя пытанні ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Актуальнымі тэмамі сталі эксплуатацыя электраабсталявання, пячнога ацяплення, паводзіны ў надзвычайных сітуацыях. Распавялі пра колькасць пажараў і колькасць загінулых людзей ад пажараў у мінулым і гэтым годзе.

Рухаючыся па маршруце аўтамагазіна, жыхарам вёсак, таксама распавялі пра неабходнасць устаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прывялі прыклады выратавання людзей дзякуючы апавяшчальніку. Прадстаўнік службы выратавання на водах нагадаў ўдзельнікамі акцыі правілы паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд, а таксама распавёў аб правілах аказання першай медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях на вадаёмах.

Выратавальнікі ўпэўненыя, што з дапамогай такога метаду данясення інфармацыі грамадзяне нададуць гэтых пытаннях належную ўвагу. У сваю чаргу работнікі МНС раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть