image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. Гутарка аб бяспецы

639

У рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" выратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць штодзённыя сустрэчы ў працоўных калектывах, асноўная мэта якіх-нагадаць грамадзянам аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

Гэтым разам ратавальнікі сустрэліся з працоўным калектывам бешанковіцкай раённай спартыўнай школы. У ходзе правядзення сустрэчы самымі актуальнымі застаюцца ўсё тыя ж пытанні - стан пячнога ацяплення, электраправодкі і электраабсталявання, неабходнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, папярэджанне курэння ў ложку і пакідання дзяцей без нагляду. Пытанню бяспечнага паводзіну у побыце было нададзена асаблівая ўвага, бо бяспека там, дзе мы працуем і жывем вышэй за ўсё. Не застаўся ў баку правільны алгарытм дзеянні пры пажары, карыстанне першымі сродкамі пажаратушэння і мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач». Работнікі МНС нагадалі аб адказнасці за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі і аб тым, што ў наш абавязак ўваходзіць дапамога ў забеспячэнні пажарнай бяспекі ў дамах састарэлых сваякоў.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть