image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Верхнядзвінск. Усе службы раёна за бяспеку

177

У Верхнядзвінскім раёне на цэнтральнай плошчы горада стартавала рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі". У гэты дзень работнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі розных службаў і арганізацый раёна арганізавалі для дарослых і дзяцей працу тэматычных пляцовак.

Усе, ад малога да вялікага спяшаліся паспрабаваць разгадаць тэматычныя рэбусы і загадкі, праверыць свае веды, адказаўшы на падступныя пытанні ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, навучыцца паведамляць аб надзвычайным здарэнні ў экстранныя службы. Дзяцей прыцягваў пажарны аўтамабіль, кожны хацеў пасядзець у машыне і зрабіць памятны здымак.

Работнікі МНС распавялі гараджанам, як не дапусціць бяды пры выкарыстанні электраабсталявання, пры эксплуатацыі ацяпляльнай печы, нагадалі аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў домаўладанні. На макеце «небяспечная кватэра» юныя следчыя шукалі парушэнні, якія могуць стаць прычынай траўматызму. Паспяхова выконваючы заданні, дарослыя і хлопцы атрымлівалі з рук работнікаў МНС памятныя падарункі.

Усе ўдзельнікі папоўнілі багаж» бяспечных " ведаў, ратавальнікі падарылі кожнаму выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть