image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Верхнядзвінск. Жыццё без небяспекі!

733

Захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы, асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, дзеянні і неабходныя меры, якія прымаюцца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, Правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння-гэтыя пытанні і не толькі агучваюцца работнікамі Верхнядзвінскага раённага аддзела па НС пры выступах у працоўных калектывах.

Так, з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый першы намеснік начальніка аддзела Ваецкі Андрэй Генадзевіч выступіў перад працоўнымі калектывамі ДУА " Сацыяльна-педагагічны цэнтр Верхнядзвінскага раёна» і Верхнядзвінскім аддзяленнем Дэпартамента аховы МУС РБ.

У пачатку гутаркі работнік МНС давёў прысутным аператыўную абстаноўку, якая склалася па Віцебскай вобласці і раёне, прывёў прыклады пажараў і асноўныя прычыны іх узнікнення. Таксама ўсім прысутным нагадаў аб правілах пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, захаванне якіх дапаможа папярэдзіць няшчасны выпадак дома.

Паўтарыўшы нумары экстранных службаў, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама ўспомніўшы Правілы карыстання парашковым вогнетушыцелем, работнікам прадпрыемства распавялі аб вартасцях і функцыях мабільнага дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач".

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть