image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чарговы працоўны візіт намесніка начальніка абласнога ўпраўлення МНС прайшоў на тэрыторыі Аршанскага раёна

733

Маркевіч Сяргей Мікалаевіч правёў прафілактычныя гутаркі з работнікамі ААТ «Тэхніка сувязі», філіяла «Аршанскае ДРБУ-181».

Пачаў свой выступ Сяргей Мікалаевіч з асноўных прычын узнікнення пажараў і абставіны гібелі на тэрыторыі Аршанскага раёна і Віцебскай вобласці, увагу слухачоў прыцягнулі горкія прыклады гібелі дзяцей ад знешніх прычын на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Маркевіч звярнуў увагу на эксплуатацыю пячнога атаплення, недапушчэнне курэння ў жылых памяшканнях і на працоўным месцы, на неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрыманне іх у працаздольным стане, бо ў многіх надзвычайных выпадках менавіта аўтаномны пажарны апавяшчальнік не раз ратаваў жыццё людзей.

Затым намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС нагадаў як правільна дзейнічаць пры ўзнікненні ўзгарання, як правільна эвакуавацца, чым можна паспрабаваць затушыць пажар з падручных сродкаў і як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У завяршэнні сустрэчы прысутным распавялі пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» з дапамогай, якога можна арыентавацца ў любой экстранай сітуацыі. Яшчы намеснік адказаў на пытанні, якія цікавяць грамадзян.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть