image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. Малая радзіма ў бяспецы!

279

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» бешанковіцкія выратавальнікі сумесна з работнікамі культуры арганізавалі для жыхароў аграгарадка Астроўна пазнавальнае мерапрыемства, нацэленае на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх.

Асноўная канцэпцыя акцыі – навучыць пажылых людзей правілам бяспекі, звярнуць увагу прадстаўнікоў «залатога ўзросту» на неабходнасць быць больш уважлівымі да ўмоў іх пражывання, выключаючы негатыўныя фактары, якія могуць прывесці да пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі. Бо пенсіянеры-гэта тая катэгорыя людзей, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі і найбольш схільныя да негатыўных наступстваў надзвычайных сітуацый. Прычым асабліва цяжкая аператыўная абстаноўка складваецца ў сельскай мясцовасці.

На мерапрыемстве ратавальнікі прапанавалі прысутным не толькі розныя конкурсы, але і паказаць свае творчыя здольнасці, прыняць удзел віктарынах і многае іншае. У завяршэнні кожны ўдзельнік атрымаў памятныя прызы ад выратавальнікаў, аднак самым каштоўным падарункам з'яўляюцца веды, якімі падзяліліся работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть