image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. І песні, і танцы, і новыя веды па бяспецы

809

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» прадстаўнікі МНС і работнікі культуры правялі кірмаш бяспекі для жыхароў вёскі Касары Ушацкага раёна. Адкрытая пляцоўка ў вёсцы ператварылася ў самае ажыўленае месца населенага пункта.

Для юных удзельнікаў акцыі былі падрыхтаваныя конкурсы «нумары экстранных службаў», «выклік службы выратавання», «знайдзі адрозненні»
і ўсімі любімы конкурс – апрананне баявога адзення на час.

З дарослымі арганізатары акцыі склалі размову аб бяспецы: разам успомнілі, чым можна патушыць пажар на пліце, пагаварылі аб такім прыборы як аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гаворачы аб апошнім, ратавальнікі далі слушныя парады па яго ўстаноўцы і абслугоўванні.

На працягу мерапрыемства любы жадаючы мог адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам, прымерыўшы абмундзіраванне, патушыць імітаваны пажар.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства напоўніліся прыемнымі эмоцыямі і падарункі ад ратавальнікаў.

– Было ўсё: і песні, і танцы, і новыя веды па бяспецы. Колькі гадоў тут жыву, такое было ўпершыню, – падзялілася з ратавальнікамі жыхарка вёскі Марыя Ягораўна.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть