image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Кірмаш бяспекі

259

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі для жыхароў вёскі Папоўка карыснае і цікавае мерапрыемства «Кірмаш бяспекі».

Удзельнікам мерапрыемства работнікі МНС прапанавалі прыняць удзел у розных конкурсах і гульнях. Асаблівую актыўнасць праявілі дзеці. Яны разгадвалі загадкі, расшыфроўвалі словы, збіралі пазлы, знаходзілі небяспечныя і бяспечныя прадметы, адказвалі на пытанні міні-віктарыны, паўтаралі алгарытмы дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях, адпрацоўвалі выклік экстранных службаў. Кожны жадаючы змог адчуць сябе ў ролі выратавальніка, прымерыўшы баявую вопратку.

На інтэрактыўнай пляцоўцы «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік» мясцовыя жыхары даведаліся, наколькі важны гэты прыбор і як правільна яго ўсталяваць. Што рабіць, калі загарэлася ежа на пліце, разабраліся на аднайменнай пляцоўцы «Ежа на пліце». Ратавальнікі расказалі, чым з падручных рэчаў можна ліквідаваць падобную надзвычайную сітуацыю. Падчас праходжання пляцоўкі «Небяспекі ў доме» удзельнікі павінны былі ўказаць парушэнні, якія дапушчаныя ў доме. На пляцоўцы «Печ» ратавальнікі распавядалі пра бяспеку пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Святочны настрой на кірмашы падтрымлівалі работнікі культуры, якія падрыхтавалі творчыя нумары з песнямі і танцамі.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть