image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. «Спартландыя бяспекі»

467

У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню" ў дзіцячым лагеры "ДУДА"  Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі работнікі МНС правялі мерапрыемства пад назвай "Спартландыя бяспекі".

Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства стала папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, а так сама навучанне навыкам бяспекі жыццядзейнасці.

У спартыўнай праграме прыняло ўдзел дзве каманды - «Агеньчык» і «Зорачка». У пачатку мерапрыемств аработнік МНС нагадаў дзецям аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі і правілаў бяспечных паводзін на вадаёмах у перыяд летніх канікул. Распавёў пра тое, як паводзіць сабе пад час навальніцы, а так сама растлумачыў правілы бяспечнага наведвання лясоў. Нагадаў, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, калі ўзнікне надзвычайная сітуацыя.

Затым камандам трэба было прайсці некалькі этапаў. У ходзе выпрабаванняў хлопцы разгадвалі загадкі і рэбусы, вучыліся правільна выклікаць ратавальнікаў, паказвалі свае веды па правілах бяспекі жыццядзейнасці, а так сама спартыўныя навыкі.

У завяршэнні спаборніцтваў журы праграмы падвялі вынікі. Вырашыць якая каманда перамагла было нялёгка, бо веды і ўменні ўсіх хлопцаў і дзяўчын былі на высокім узроўні. Падвядучы вынік, суддзямі было прынята рашэнне, што перамагла дружба. Усе каманды атрымалі карысныя падарункі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть