image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. «Летні патруль» у лясным масіве

1027

Для ратавальнікаў нашага раёна наступіў вельмі напружаны перыяд, бо колькасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання леташняга смецця і неасцярожнага абыходжання з агнём у лясах, пастаянна расце. З мэтай паляпшэння аператыўнай абстаноўкі работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па папярэджанні распальвання вогнішча ў забароненых месцах.

З мэтай мінімізацыі наступстваў звязаных з пажарамі ў экасістэмах ў Лепельскім раёне была арганізавана мабільная група, якая правяла рэйд па недапушчэнні загаранняў сухой расліннасці на корані і лясоў. У склад групы ўваходзілі супрацоўнікі раённага аддзела па НС, Лепельскі лясгас, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў ратавальнікі распавялі пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча альбо непрыняцці мер па ліквідацыі выпальванняў, а таксама за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах. Прыводзілі прыклады, калі бестурботнасць грамадзян прыводзіла іх да атрымання апёкаў, а ў некаторых выпадках, і да смяротнага зыходу.

З жыхарамі раёна праводзіліся прафілактычныя гутаркі, ім уручалі тэматычныя памяткі, настойліва рэкамендавалі быць вельмі асцярожнымі з агнём і пры выяўленні загаранняў неадкладна тэлефанаваць у службу выратавання.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть