image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Верхнядзвінск. Школьны лагер «Зялёная планета» прыйшоў у госці да ратавальнікаў

601

У ратавальнікаў пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі і рабят з вёскі Бароўка ужо склалася добрая традыцыя сустракацца летам. І вось сёння хлапчукі і дзяўчынкі са школьнага аздараўленчага лагера прыйшлі на экскурсію.

Ратавальнікі расказалі дзецям аб сваёй працы, аб сітуацыях з якімі прыходзіцца сутыкацца пры ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый. Гасцям прадэманстравалі пажарную тэхніку і аварыйна-выратавальнае абсталяванне.

Усе жадаючыя змаглі самастойна падаць ваду праз ствол высокага ціску на тушэнне імправізаванага пажару.

Яркімі ўражаннямі застануцца для дзятвы знаходжанне на месцы кіроўцы пажарнай машыны. Хлапчукі і дзяўчынкі не пераставалі задаваць пытанні работнікам МНС і на ўсе атрымалі вычарпальныя адказы.

Ратавальнікі падзяліліся вопытам, распавялі аб складанасцях прафесіі, заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак добра вучыцца і займацца спортам, каб у будучыні мець магчымасць паспрабаваць сябе на гэтым няпростым ніве.

Выхаванцы лагера падзякавалі работнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста за цікавую экскурсію і паабяцалі заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть