image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Летні періяд павінен прайсці без здарэнняў

150

Аб тым, як правесці летнія канікулы без здарэнняў, супрацоўнікі Міёрскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі ў працоўных лагерах гарадскіх школ раённага цэнтра.

Старшакласнікі з Міёрскіх сярэдніх школ №2 і №3 паўдзельнічалі ў квізе, падчас якога нагадалі, якія небяспечныя месцы пагражаюць жыццю. Канешне гэта і вадаемы, і лясы, і домаўладанні, і многія іншыя месцы. Як не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі і як з яе выйсці, калі апынуўся – веды не толькі цікавыя, але і вельмі важныя. А калі запомніць 5 асноўных крокаў выратавання і карыстацца імі ў любой назвычайнай сітуацыі – можна з упэўненнасцю сказаць аб тым, што ніякія катаклізмы чалавеку не страшныя.

Тры каманды ў кожнай школе спаборнічалі за тое, каб вызначыцца найлепшай. І ў першых заданнях, якія былі крыху лягчэйшымі, каманды ішлі пароўну. Але месцы размеркавалісь падчас апошніх дзвух конкурсаў: “Стаўкі” і “Пажарны тэлефон”. Можна нават сказаць, што гэтыя конкурсы былі не на веды, а на ўдачу.

Напрыканцы школьнікі атрымалі ад ратаўнікоў красоўныя буклеты, якія дапамогуць захаваць атрымая веды аб бяспецы яшчэ даўжэй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть