image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Полацк. Канікулы без дыму і агню

300

У рамок рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» ратавальнікі горада Полацка праводзяць займальныя ўрокі бяспекі з дзецьмі, якія адпачываюць у школьных лагерах. На гэтым тыдні ратавальнікі пагутарылі з дзецьмі 16, 18 і Ветрыскай школ, а так сама наведалі дзяцей з дзіцячага садка 31.

На сваіх занятках работнікі МНС распавядаюць дзецям аб правілах паводзін дома і на вуліцы. Асаблівую ўвагу ратавальнікі завастраюць на правілах паводзін на вадаёмах, бо плаванне і гульні на вадзе акрамя задавальнення нясуць пагрозу для жыцця і здароўя дзяцей. Таму работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях задзейнічалі розныя формы навучання - гульні, конкурсы, лекцыі і навучальныя мультфільмы.

Для вывучэння правілаў паводзін дома скарысталіся плакатамі «Прыгода Дашы ў краіне небяспекі» ў працэсе дэманстрацыі плакатаў малыя паўтаралі нумара выкліку экстраных службаў, адпрацоўвалі навыкі выкліку выратавальнікаў і правілы эвакуацыі з зоны задымлення. І вядома ўсе ўдзельнікі ўрока бяспекі атрымалі буклеты з асноўнымі правіламі паводзін пад час летніх канікул ад работнікаў МНС.

Неад'емнай часткай заняткаў стала дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, дзе кожнае дзіця адчула сябе ў ролі сапраўднага выратавальніка.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть