image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Квэст па бяспецы ў прышкольным лагеры

374

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» у прышкольным лагеры Бягомльскай сярэдняй школы выратавальнікі разам з актывістамі «Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных» і работнікамі лагера арганізавалі для дзяцей квэст па бяспецы «Шыфр 112».

Квэст складаўся з розных лакацый. Для яго праходжання удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на 7 каманд. Маршрут квэста уключаў у сябе блок тэматычных зон: бяспечны дом, бяспека на вадзе, i у лесе, а таксама гістарычную, экіпіровачную, гульнявую і спартыўную зоны. На кожнай з іх камандам трэба было праявіць свае лепшыя якасці, прычым не толькі эрудыцыю, але і веданне асноў бяспекі, а таксама фізічную падрыхтоўку. А каб навучанне было максімальна эфектыўным, да хлопцаў далучыліся іх выхавальнікі.

Камандам раздалі навігацыйныя лісты, у якіх удзельнікі расшыфравалі назвы лакацый і прыступілі да іх праходжання. На лакацыях хлопцы адказвалі на розныя пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама выконвалі конкурсы. Падчас праходжання квэста ўдзельнікі каманд тушылі ўмоўны пажар, збіралі мазаіку, апраналі баявое адзенне выратавальнікаў, праходзілі спартыўныя выпрабаванні. Каманды паказалі высокія як спартыўныя, так і тэарэтычныя вынікі.

Па завяршэнні выпрабаванняў былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны лепшыя каманды квэста. Пераможцам уручылі медалі, наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама салодкія прызы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть