image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З юбiлеем!

440

27 мая свой юбілей святкаваў Мікалай Еўдакімаў – былы начальнік ваенізаванай пажарнай аховы Шаркаўшчынскага раёна. 

– Яшчэ падчас праходжання тэрміновай службы ў ракетных войсках горада Дзяржынск, што пад Мінскам, я марыў аб прафесіі пажарнага, – успамінае жыхар гарадскога пасёлка, былы начальнік ваенізаванай пажарнай аховы Шаркаўшчынскага раёна Мікалай Еўдакімаў. Напярэдадні юбілейнага дня нараджэння мы наведалі гэтага паважанага чалавека, каб пагутарыць аб мінулым, успомніць гады службы, гады маладосці.

– Пасля дэмабілізацыі я паступіў у Ленінградскае пажарнае вучылішча МУС СССР, – працягвае Мікалай Пятровіч. – Першым месцам службы стала пажарная часць Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Затым быў горад Докшыцы. А з распадам Савецкага Саюза, у 1991 годзе, я вярнуўся на малую радзіму ў Шаркаўшчыну.

Паступова, год за годам, прайшоў кар’ерную лесвіцу ад старшага інспектара дзяржпажнагляду да начальніка ваенізаванай пажарнай аховы. Дарэчы, гэту пасаду прыняў у 1993 годзе ад свайго папярэдняга начальніка Івана Рыгоравіча Малыша.

У гэты перыяд мы набывалі новае абсталяванне для барацьбы з вогненнай стыхіяй. Машынны парк пажарнай часці гарадскога пасёлка, а таксама сельскіх пажарных пастоў значна аднавіўся: на ўзбраенне шаркаўчан прыйшла новая тэхніка – аўтацыстэрны на базе аўтамабіляў “ЗіЛ-131”. У гэты ж час на службу пачалі прыходзіць кваліфікаваныя кадры. Адзін з іх – Андрэй Федуковіч, які ў 1996 годзе змяніў мяне на пасадзе начальніка пажарнай часці.

– Непазнавальна цяпер змянілася аблічча Шаркаўшчынскага РАНС, з кожным годам набываецца новае абсталяванне, спецыяльная тэхніка. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе пажарным-выратавальнікам аператыўна і хутка ліквідаваць наступствы надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. А яшчэ тут працуе зладжаны калектыў сапраўдных прафесіяналаў, якія ў любую хвіліну змогуць прыйсці на дапамогу, калі чалавек апынецца ў бядзе.

– 27 мая дэлегацыя Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведала Мікалая Пятровіча Еўдакімава дома, павіншавала свайго былога калегу з 70-годдзем, уручыла памятныя падарункі. Было выказана шмат цёплых слоў з нагоды дня нараджэння, пажадана доўгіх і шчаслівых год жыцця, трывалага здароўя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть