image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. «Галоўны эксперт» не толькі для маладых мам

1180

У дзіцячым парку «Казачная краіна» прайшло мерапрыемства акцыі «Не пакідайце дзяцей адных». Актыўны ўдзел прынялі не толькі жанчыны якія рыхтуюцца стать маці, але і жанчыны з дзецьмі, а таксама далучыліся і таты.

Ратавальнікі разам са сваімі памочнікамі правялі навучанне па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Бацькі не толькі паслухалі настаўленьне работнікаў МНС, але і змаглі замацаваць веды ў ходзе гульні «Галоўны эксперт». Дарослыя з лёгкасцю знайшлі ўсе небяспечныя месцы у кватэры і на вуліцы, а выратавальнікі прывялі прыклады надзвычайных сітуацый якія здарыліся з дзецьмі. Бацькі таксама ўдзельнічалі у віктарыне «Веру-няверу», тым самым пазнавалі адказы на розныя пытані, якія тычацца бяспекі дзяцей.

Кожны жадаючы змог паспрабаваць аказаць дапамогу манікену які падавіўся, пазналі як дапамагчы малому дзіцяці.

Для самых малых удзельнікаў мерапрыемства ратавальнікі падрыхтавалі гульні, якія дапамаглі атрымаць новыя веды і шмат падарункаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть