image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міёры. Дзе прытрымліваюцца бяспекі – няма нагоды для турботы

1029

Калі сям’я жыве ў згодзе, дзеці ў такой сям’і абласканы пяшчотай і ласкай, а калі бацькі яшчэ прытрымліваюцца правіл бяспекі – дзеці могуць не турбавацца наконт свойго жыцця. У Міёрскім раёне ва ўстановах адукацыі супрацоўнікамі адзела па надзвычайных сітуацыях праведзены мерапрыемствы “Тата, мама, мы – у бяспецы моцныя” у рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”.

Для ўдзелу ў мерапрыемствы былі запрошаны сем’і, якія па выніках бягучага навучальнага года прымалі актыўны удзел у школьных мерапрыемствах. У якасці ўзнагароды сем’і паўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемствы, атрымалі карысныя падарункі і станоўчыя эмоцыі.

Падчас свята ўдзельнікі сумеснымі намаганнямі прайшлі некалькі выпрабаванняў. Камандам трэба было знайсці небяспечныя месцы ў хаце, “правесці” пажарную тэхніку да месца ўмоўнага пажару, прайсці спартыўныя выпрабаванні, адказаць на пытанні, прыняць удзел у віктарыне.

Па выніках былі вызначаны ў кожнай установе найлепшая і самая дружная сям’я. Усім удзельнікам былі ўручаны падарункі да дня сям’і, а пераможцы атрымалі дадаткова і цэнны прыз ад ратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть