image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. У аснове вугла - пытанні бяспекі

419

Работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць тлумачальную работу сярод насельніцтва, каб мінімізаваць колькасць пажараў у раёне і гібель людзей ад іх. Так, начальнік аддзела Валжанкоў Віталь Анатольевіч сустрэўся з работнікамі раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Віталь Анатольевіч азнаёміў усіх прысутных са становішчам па пажарах і гібеллю на іх людзей, прывёў выпадкі гібелі людзей, якія адбыліся на тэрыторыі раёна і вобласці. Асаблівую ўвагу прадстаўнік МНС надаў тэме забароны выпальвання сухой расліннасці і распальвання вогнішча ў забароненых месцах, прывёў факты пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці, распавёў пра адказнасць за такія парушэнні заканадаўства.

Таксама ў сваім выступе Віталь Анатольевіч закрануў тэму захавання патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, парадак прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і неабходнасць устаноўкі ў сваіх домаўладаннях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

На заканчэнні сустрэчы Віталь Анатольевіч расказаў пра карысць мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», з якіх раздзелаў складаецца дадзены дадатак і як знайсці ў ім адказы пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть