image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Аб вясновых палах і не толькі

636

У базавай школе гарпасёлка Лёзна прайшла класная гадзіна па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці.

Прадстаўнікі МНС, дзяржаўтаінспекцыі, моладзевага руху БРСМ сабралі старшакласнікаў базавай школы, каб яшчэ раз нагадаць пра тое, што наша беспека- ў нашых руках.

Тэматыка вясновых выпальванняў найбольш актуальная ў цяперашні час. Менавіта таму ратавальнікі вырашылі абмеркаваць з падрастаючым пакаленнем карысць і шкоду выпальвання сухой расліннасці. Дарэчы, юнакі так і не змаглі знайсці плюсаў у такіх дзеяннях, а прагледжаных навучальны відэафільм з серыі «Азбука бяспекі» яшчэ раз нагадаў пра тое, што палы- гэта вялікі матэрыяльны і экалагічны ўрон для ўсіх.

Акрамя гэтага, навучэнцам школы на прыкладах фота з наступствамі пажараў распавялі пра тое, з чаго можа паўстаць некантраляваны нягоды. А ведаючы прычыны застаецца малое- выконваць правілы пажарнай бяспекі! Тады не адбудзецца бяды.

Работнікі дзяржаўтаінспекцыі і прадстаўнікі моладзевага руху правялі гульню, дзе падлеткі ўспомнілі правілы паводзін на дарогах.

Так, разам, суб'екты прафілактыкі імкнуцца зрабіць жыццё лёзнянцаў бяспечным.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть