image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Незвычайны сельскі сход

641

У рамках другога этапу рэспубліканская акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” талачынскія ратавальнікі наладзілі ў сельскім доме культуры вёскі Серкавіцы мерапрыемства “Скарбонка бяспекі”.

У пачатку сустрэчы ратавальнікі азнаёмілі прысутных з аператыўнай абстаноўкай у вобласці і раёне, распавялі алгарытм дзеянняў па сігнале “Увага ўсім!”. Затым прапанавалі вяскоўцам не проста выслухаць лекцыю па бяспецы, а самім у нейкай ступені пабываць пажарнымі экспертамі і самастойна вызначыць прычыны пажараў. Людзі, якія сабраліся, без цяжкасцяў паказалі на макеце печы ўсе парушэнні, якія могуць прывесці да трагедыі. Удзельнікам акцыі прадставілася магчымасць таксама пабываць у ролі “бяспечнага электрыка” і расказаць правілы бяспекі пры эксплуатацыі такіх электрапрыбораў, як электрычны чайнік, фен, мабільны тэлефон; не засталіся без увагі і прас, тэлевізар, камп’ютар. У пацвярджэнне сказанага ратавальнікі прадэманстравалі фатаграфіі пажараў, прычынамі якіх з'яўляліся вышэйпералічаныя электрапрыборы. Калі ж работнікі РАНС прапанавалі патушыць алей на патэльні, меркаванні прысутных падзяліліся. Усе адзначылі, што мокры ручнік і крышка – прадметы, якія адназначна дапамогуць патушыць узгаранне, а вось наконт соды і парашку - былі крыху здзіўленыя. Вялікая дыскусія ўзнікла наконт аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Некаторыя з абурэннем сталі расказваць пра выпадкі з жыцця, калі прыбор спрацоўваў не па прызначэнні. Аднак пасля таго як работнікі МНС патлумачылі прынцып яго працы і догляду за ім, а таксама прывялі прыклады выратаваных не толькі дарослых, але і дзяцей дзякуючы спрацоўцы апавяшчальніка, усё аднагалосна заключылі, што гэты прыбор - адно з найбольш эфектыўных сродкаў па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў.

Як дзейнічаць, калі здарыўся пажар у кватэры, як правільна пакінуць задымленае памяшканне, удзельнікі мерапрыемства даведаліся з прагляду відэафільма “Энцыклапедыя бяспекі. Пажар у кватэры”. Пасля чаго ратавальнікі раздалі ўдзельнікам акцыі наглядна-выяўленчую прадукцыю, а музычны сюрпрыз ад работнікаў Серкавіцкага сельскага дома культуры стаў фіналам мерапрыемства.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть