image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Дні бяспекі ў інтэрнатах

179

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», работнікі Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў інтэрнатах па вуліцы Чарняхоўскага і вуліцы Даватара ў горадзе Докшыцы.

У ходзе сустрэч прадстаўнікі МНС давялі удзельнікам акцыі інфармацыю аб сітуацыі з пажарамі і гібеллю на іх, распавялі аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, а таксама прывялі канкрэтныя прыклады па кожнай з іх. З дапамогай гульні «Формула бяспекі» выратавальнікі нагадалі ўдзельнікам акцыі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў. Таксама падчас гульні «Сакрэт бяспекі» асаблівую ўвагу надалі праблеме пячнога ацяплення, дзе жыхары інтэрнатаў даведаліся і наглядна ўбачылі асноўныя парушэнні правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Таксама грамадзяне даведаліся асноўныя правілы карыстання электрапрыборамі і газавым абсталяваннем, якія дапамогуць пазбегнуць небяспечных сітуацый.

Падчас мерапрыемстваў прадстаўнікі МНС распавялі аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Растлумачылі правілы ўстаноўкі і іх тэхнічнае абслугоўванне. Прадэманстравалі прысутным правілы карыстання вогнетушыцелем, а таксама якія віды пажараў можна патушыць з яго дапамогай. Прысутным быў прадэманстраваны прафілактычны фільм «Пажар у кватэры. Энцыклапедыя бяспекі».

У завяршэнні сустрэч прадстаўнікі МНС распавялі пра карысць мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», а таксама адказалі на ўсе пытанні ўдзельнікаў мерапрыемстваў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть