image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Расоны. Пажарны нумар-101!

686

Ратавальнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся ў госці да малых дзіцячага садка №1 гарпаселка Расоны.

Урок бяспекі прайшоў у гульнявой форме, каб правілы бяспекі добра засвоіліся і лёгка запомніліся. Работнікі МНС загадвалі малышам загадкі пра экстранныя нумары службаў выратавання, а старэйшыя рабяты дапамагалі наглядна іх запомніць. Калі адгадалі ўсе нумары, рабяты з цікавасцю прасіліся паўдзельнічаць у гульні "Званок дыспетчару". Падышоўшы да тэлефона, малыя паўтаралі, што пажарны нумар-101! Нават самыя маленькія прысутныя выдатна спраўляліся з пастаўленай задачай, і распавядалі па тэлефоне, што адбылося, дзе і хто тэлефануе.

Разам з ратавальнікамі дзецi не проста пагулялі ў "небяспечныя і бяспечныя гульні", але і распавялі, што нават у бяспечных цацках ёсць небяспека. Так, напрыклад, за сабой заўсёды трэба прыбіраць канструктар, бо хтосьці можа наступіць на дэталь і параніцца. А таксама, не варта песціцца з алоўкамі, імі можна толькі маляваць.

А як жа сустрэча без мультфільма? Сёння дзецям была паказана серыя «Чароўнай кнігі» пра небяспекі на зімовым вадаёме.

У завяршэнні сустрэчы, работнікі МНС падарылі дзецям размалёўкі, а яны ў сваю чаргу паабяцалі, што ўвечары з бацькамі паўтораць правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть