image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мiёры. Рэйдавыя мерапрыемствы дзеля бяспекі

365

У мінулыя выхадныя дні супрацоўнікі МНС у Міёрах працягнулі прафілактычныя рэйды па жыллі, а таксама па аб’ектах сельскай гаспадаркі. Мэта рэйдавых мерапрыемстваў – сустрэцца з насельніцтвам, данесці да людзей правілы бяспечных паводзін, нагадаць, як не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі.

Па статыстыцы, якая, як вядома, рэч упартая, большасць пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці. Фактараў, якія спрыяюць гэтаму, некалькі: пераважная колькасць насельніцтва, якое тут пражывае – пажылыя жыхары, не здольныя прывесці свае домауладанне у пажарабеспасны стан; значная зношаннасць жыллевага фонду; пячное ацяпленне і гэтак далей. Але, калі ведаць, як прывесці хату ў бяспечнае становішча, пажары мінуць стараной.

Супрацоўнікі МНС нагадалі жыхарам, як зрабіць печ беспечнай, каб яна не стала прычынай пажару; як бяспечна карыстацца электрычнай праводкай і прыладамі, каб яны раптам не прывялі да агню. Нагадалі таксама, што пры пажары вельмі эфектыўным сродкам апавяшчэння служыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які павінен быць у жылых пакоях кожнай хаты.

Падчас рэйдаў былі таксама правераны на спраўнасць першыя сродкі барацьбы з вогнішчам – вогнетушыцелі. Там, дзе іх не хапала або яны былі няспраўныя, адказным службовым асобам былі дадзены срокі на замену ці даўкамплектаванне сродкі тушэння.

Дзеля таго, каб сустрэча засталася ў памяці жыхароў, ратавальнікі пакінулі насельніцтву свае супрацьпажарныя памяткі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть