image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талочын. Сакрэты бяспекі раскрытыя жыхарамі аг.Слаўнае!

605

Рэспубліканская акцыя "Бяспека ў кожны дом!"набірае абароты. Так, у рамках другога этапу акцыі работнікі Талачынскага РАНС разам з прадстаўнікамі дзяржэнерганагляду, энергазбыту, гаргазу, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і белдзяржстраху сустрэліся з грамадзянамі сталага ўзросту аг. Слаўнае.

Падчас візіту з жыхарамі вёскі было праведзена прафілактычнае мерапрыемства "Сакрэт бяспекі". Прысутным па прадстаўленым сілуэце трэба было вызнычыць загаданы прадмет, які так ці інакш звязаны з прычынамі пажараў або бяспекай у цэлым.

Начальнік Талачынскага РАНС Уладзімір Святаслававіч Навіцкі давёў інфармацыю пра аператыўную абстаноўку, якая склалася ў раёне за апошнія пяць гадоў. Акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што асноўнай прычынай вогненных надзвычайных сітуацый з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. З дапамогай карты падпаленых недакуркаў Талачынскага раёна прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей.
Інспектар дзяржэнерганагляду расказаў аб асноўных правілах бяспечнага прымянення электраэнергіі ў быце, прыкметах няспраўнасці электраабсталявання.
Аб тэхнічным абслугоўванні электралічыльнікаў, своечасовай замене электракабеля ад уводу да электралічыльніка ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся ад работніка энергазбыту.

Ратавальнікі асаблівую ўвагу надалі пытанням недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што дарослыя павінны быць самым годным прыкладам у выкананні мер бяспекі. Прэзентавалі мультфільм "Чароўная кніга МНС", абмеркавалі з прысутнымі правілы выкарыстання печы. 

Работнікі аддзела папрасілі грамадзян адказна падысці да ўсталёўкі ў жыллё аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, бо менавіта дзякуючы яму можна своечасова выявіць небяспеку і тым самым абараніць сваіх блізкіх і маёмасць ад пажару. З дапамогай макета пліты высветлілі, якімі падручнымі сродкамі хатняга ўжытку можна патушыць загаранне. Прадстаўнікі гаргазу нагадалі правілы карыстання газабалоннымі ўстаноўкамі, а таксама нарматыўныя патрабаванні пры іх эксплуатацыі. А работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва распавялі пра магчымасць аказання матэрыяльнай дапамогі катэгарыраваным грамадзянам у рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўкі АПА і замене газавых пліт.
Вядучы спецыяліст прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Талачынскім раёне інфармаваў людзей аб парадку страхавання домаўладанняў і дваровых пабудоў. 
Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай віктарыны замацавалі атрыманыя веды па бяспецы.
У канцы сустрэчы прысутным быў прадэманстраваны відэафільм "Энцыклапедыя бяспекі. Пажар у кватэры", ім таксама была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.
 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть