image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вiцебск. Грэйцеся бяспечна!

614

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях тлумачылі правілы пажарнай бяспекі сярод самай праблемнай катэгорыі грамадзян - асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Заручыўшыся падтрымкай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, ратавальнікі зноў заклікалі грамадзян сагравацца бяспечна падчас акцыі па выдачы гарачага харчавання па праграме рэагавання на нізкія тэмпературы.

Перш чым атрымаць набор першай неабходнасці з рук валанцёраў, грамадзянам трэба было прайсці інструктаж і адказаць на пытанні работнікаў МНС. З удзельнікамі акцыі абмеркавалі асноўныя прычыны пажараў, разгледзелі паслядоўнасць дзеянняў у выпадку пажару, а самае галоўнае – абмеркавалі, якія правілы трэба выконваць, каб пазбегнуць гэтай надзвычайнай сітуацыі.

Акрамя таго ратавальнікі далі насельніцтву кансультацыю па бяспечным паводзінам у зімовых умовах.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть