image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. Прафілактычная праца па ўсіх напрамках

970

Работнікі Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна вядуць працу па прафілактыцы ўзнікнення пажараў, а таксама іншых надзвычайных сітуацый. І ў гэты раз ратавальнікі наведалі гандлёвы цэнтр «Орша-сіці».

Работнікі МНС сумесна з актывістамі «Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных» знаёмілі наведвальнікаў гандлёвага цэнтра з мабільным дадаткам "МНС Беларусі: "дапамога побач". Нагадвалі дзецям і дарослым аб неабходнасці ўстаноўкі лепшага памочніка па папярэджанні ўзнікнення пажару ў жыллё-аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Падчас гутаркі ратавальнікі разбіралі з хлапчукамі і дзяўчынкамі прыклады магчымых надзвычайных сітуацый, паўтаралі парадак дзеянняў чалавека ў выпадку пажару калі той апынуўся ў бядзе або апынуўся відавочцам. Успаміналі па якім нумары тэлефанаваць ў экстранныя службы. Пагаварылі аб правілах бяспекі ў зімовы перыяд, завастрылі ўвагу на цюбінгу, вер ён можа несці вялікую небяспеку пры няправільным выкарыстанні.

Работнікі МНС нагадвалі дарослым і дзецям дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый, распавядалі і паказвалі як карыстацца вогнетушыцелем. Далей нагадвалі пра падручных сродках пажаратушэння.

Актывісты «Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных» ўручалі прысутным наглядна-выяўленчую літаратуру, якая будзе нагадваць жыхарам горада і раёна аб бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть