image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Парушаеце правілы бяспекі? Тады мы да вас!

248

У Міёрскім раёне працягваюць сваю працу аглядальныя камісіі. Іх агульная мэта – кантроль за бяспечным пражываннем насельніцтва, інфармацыйная і іншая дапамога, стварэнне бяспечных умоў, папярэджанне небяспечных сітуацый. Так і на бягучым тыдні адна з аглядальных камісій працавала па домаўладаннях раённага цэнтра.

У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі райвыканкама, сацыяльныя і медыцынскія работнікі, прадстаўнікі міліцыі і раённага адзела па назвычайных сітуцыях. Сярод наведвальных катэгорый – сем’і з дзецьмі, пенсіянеры, а таксама асобы, злоўжываючыя алкаголем.

Увогуле абстаноўка з пажарнай бяспекай – станоўчая. У некаторых хатах раней прадстаўнікі камісіі ўжо былі і дзеля павышэння узроўня бяспекі пражываючых там людзей было прапанована выканаць некалькі мерапрыемстваў. Аглядадьная камісія праверыла і выкананне такіх мерапрыемстваў.

У адной з сямей ужо на працягу доўгага часу становішча з бясекай нязменнае. За бацькай сямейства часта заўважалі ужыванне алкаголю. Да таго ж, ён ужо на пряцгу некалькіх гадоў не можа ўладкавацца на працу. Члены камісіі раней ужо дапамаглі мужчыне з працай, але там ён пабыў амаль што тыдзень і перастаў на яе хадзіць. На нетрывалых плячах жанчыны, жонкі гора-працаўніка – хата, свая праца і два непаўналетніх дзіцяці. А ў “галавы” сям’і нават галава і не баліць, каб зробіць нешта ў хаце. Яго і на пасяджэннях райвыканкама разглядалі, і аказвалі ўсялякую дапамогу, а яму ўсе як з гуся вада.

Але з пажарнай бяспекай тут больш-меньш добра. Летась жанчына звярнулася да знаемых. І яны адрамантавалі ацяпляльны прыбор ў хаце, а яшчэ раней – замянілі электрычную праводку. Сама жанчына набыла ў краме два апавяшчальнікі і ўстанавіла іх у жылых памяшканнях.

Падчас рэйду падобных абставін больш не сустракалася. Камісія наведала больш за дзесятак домаўладанняў. Жыхарам былі дадзены рэкамендацыі па паляпшэнні бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть