image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Браслаў. За пакупкамі і ведамі

270

Прабягаючы па краме ў спешцы хутчэй зрабіць пакупкі, мы рэдка звяртаем увагу на тое, што некаторыя тавары патэнцыйна небяспечныя. Так, гаворка аб цыгарэтах. Не кожны курэц, распальваючы цыгарэту ў хаце, задумваецца пра тое, ці будзе яна патушаная або разгарыцца ў вялікі пажар.

Як звычайна спрацоўвае пачуццё, што ўсё дрэннае адбываецца дзесьці там, у іншым раёне, вобласці, краіне. А бяда заўсёды побач, варта толькі нядбайна паставіцца да правіл пажарнай бяспекі, асабліва да неасцярожнага абыходжання з агнём.

Распавесці аб дадзенай праблеме, прывесці трагічныя прыклады, нагадаць пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў зноў жа на канкрэтных прыкладах падчас чацвёртага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» змаглі прадстаўнікі МНС сумесна з актывістамі РА БМООСП наведвальнікам ГД «Віталіч» г.Браслава. А каб словы ратавальнікаў засталіся ў памяці, работнікі МНС уручылі ўдзельнікам акцыі прафілактычныя памяткі і буклеты, якія у спакойнай хатняй абстаноўцы яшчэ раз нагадаюць аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі. Самыя актыўныя паспрабавалі сабраць і ўсталяваць АПА, праверыць трапнасць у тэматычным дартсе, згуляць у «пажарныя» шкляначкі, а самыя заўзятыя курцы яшчэ і абмянялі цыгарэты на цукеркі. Тыя, хто даўно кінуў згубную звычку ці ўвогуле не паліць, атрымалі ад прадстаўнікоў «МНС памяткі: Дапамога побач» , бо пажарамі ад цыгарэт надзвычайныя сітуацыі не сканчаюцца. Былі і тыя, хто падпісаў прысягу адмовы ад курэння.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть