image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міёры. Утульная абстаноўка і цікавыя заданні

242

Старшакласнікі з Міёрскай сярэдняй школы №2 прынялі ўдзед у рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”. Супрацоўнікі МНС прапанавалі будучым студэнтам паспрабаваць свае здольнасці ў гульні “Квіз-101”.

Па-першае, цёплае і ўтульнае памяшканне, па-другое, цікавая і разнастайныя заданні і па-трэцяе, гульня ў выглядзе бяседы зрабілі мерапрыемтсва па-спраўднаму незвычайным. Школьнікаў на мерапрыемствы чакала мноства цікавых заданняў, а на сталах – смачныя стравы. У перапынках паміж заданнямі будучыя студэнты мелі магчамасць папоўніць сілы салодкім чаем са слодычам, а таксама паспрабаваць іншыя стравы, якія прапаноўвала кафэ.

Канешне, паколькі акцыя накірована на барацьбу з курэннем, і ўсе заданні квізу так ці інакш датычыліся гэтай тэмы. Усяго была згуляна восем тураў, некаторыя з іх – тэарэтычныя, некаторыя – практычныя. Напрыклад, у адным з практычных практыкаванняў трэба было звязаць з кавалачкаў вяроўкі прапанаваныя на экране вузлы, прычым кавалачкі – у выглядзе цыгарэт. У другім заданні, якое называлася “Руская рулетка”, трэба было дроцікамі трапіць у дошку для дартсу. Складанасць заключалася ў тым, што калі ўдзельнік трапіў у лагатып акцыі, колькасць набраных камандай да гэтага балаў павялічвалася, а калі дроцік трапіў у поле з якімсьці прадметам, балы адымаліся.

Мерапрыемства зацягнулася на некалькі гадзін, але ў цёплай абстаноўцы час прайшоў імгненна. Дзеці ў канцы мерапрыемства выказалі ўдзячнасць за падоранныя веды і станоўчыя эмоцыі. А таксама паабяцалі прытрымлівацца тых правіл бяспекі, пра якія яны даведаліся падчас сустрэчы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть