image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міёры. Дыскатэка з супрацьпажарным ухілам

687

Супрацоўнікі Міёрскага адзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі раённай моладзевай арганізацыі правялі асенні бал для школьнікаў Міёрскай сярэдняй школы №2. Дыскатэка з элементамі супрацьпажарнай бяспекі так спадабалася школьнікам, што дзеці з мерапрыемства не спяшаліся дадому.

“Чалавек-магніт”, “Самы запальны танец”, “Знайдзі пару” і мноства іншых конкурсаў не давалі школьнікам засумаваць, а ў перапынках між конкурсаў – танцы дзеля душы.

Па ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра дзейнасць беларускай моладзевай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, некаторыя з удзельнікаў заахвоціліся стаць яе ўдзельнікамі. Праглядзелі фільм аб дзейнасці арганізацыі, даведаліся пра мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай БМААВП.

Асабліва спадабаўся ўдзельнікам конкурс на самы запалены танец. Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак завязалася сапраўдная барацьба. Кожны з ўдзельнікаў хацеў спадабацца і атрымаць прыз, таму і танцы былі вельмі актыўнымі. Нарэшце пасля некалькіх выпрабаванняў перамогу з невялікай перавагай атрымала каманда хлопцаў, яны і атрымалі каштоўныя прызы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть