image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Урок бяспекі для крынкаўскіх школьнікаў!

1254

Хлопцы і дзяучаты аграгарадка Крынкі Лёзненскага раёна адкрылі для сябе новыя веды-веды бяспекі!

Ратавальнікі наведалі пачатковыя класы школы імя М. Т. Лынькова. Аб'яднаўшы пачатковыя класы ў адным памяшканні, ратавальнікі прайшлі з дзецьмі ўвесь нялёгкі шлях агняборца - ад з'яўлення ўзгарання і правільных дзеянняў, да прыезду ратавальнікаў і тушэння выдуманага пажару.

Малыя выразна ведаюць, чаму можа адбыцца пажар у доме ці кватэры. Усе яны ўмеюць выклікаць ратавальнікаў і з задавальненнем называюць важныя нумары "101" і "112". Усе разам, адказваючы на пытанні работніка МНС яны распавялі, што трэба паведаміць дыспетчару службы выратавання, а якая інфармацыя будзе лішняй. Акрамя гэтага, крынкаўскія школьнікі апраналі на хуткасць баявую вопратку і імчаліся на ўмоўны пажар, як сапраўдныя вогнеборцы. А яшчэ- хлапчукі і дзяўчынкі пералічвалі, чым можна затушыць пажар электрапрыбора або палаючага алею на патэльні.

Іх словы падмацоўваліся гісторыямі з жыцця, а так жа навучалымі відэаролікамі з серыі «Азбука бяспекі».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть