image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. Маленькай дапамогі не бывае

898

У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» юныя выратавальнікі сумесна з работнікамі МНС і актывістамі БРСМ дапамаглі пажылым навапалачанам, якія найбольш маюць патрэбу ў гэтым.

Наведваючы хаты адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, хлопцы дапамаглі з уборкай прыдамавой тэрыторыі, ускапалі агарод, насеклі дроў і, нават, сабралі ўраджай!

Не забывалі госці нагадваць і пра бяспеку ва ўласным жыллі: правілы эксплуатацыі электрапрыбораў, газавага абсталявання, пячнога ацяплення і агульнае захаванне правіл бяспекі ў побыце.

Вялікую ўвагу надалі аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку, распавёўшы аб яго эфектыўнасці і неабходнасці, прывёўшы шмат станоўчых выпадкаў спрацоўкі. А пасля ўручылі памяткі, каб старэйшае пакаленне сумленна памятала пра ўсе расказанае.

Выратавальнікам і прадстаўнікам моладзевых арганізацый было вельмі прыемна чуць словы падзякі ад усіх, да каго яны прыйшлі гэты дзень, бо ўвага і клопат неабходныя кожнаму чалавеку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть