image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Віцебску адбылося свята мікрараёна

578

Раніца шостага школьнага дня з вялікай шчырасцю сустрэла сваіх педагагічных работнікаў, вучняў, бацькоў, сяброў і гасцей. Так, 12 верасня 2020 г на тэрыторыі пляцоўкі сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна адбылося традыцыйнае свята «Восеньскі карагод».

Папулярнасць гэтага праекта штогод узрастае. Нават пахмурнае надвор’е не стала перашкодай для чарговай цёплай сустрэчы.

Гледачам і ўдзельнікам былі прадстаўлены разнастайныя сцэнічныя выступленні ў выкананні навучэнцаў школы (тэатральныя, харэаграфічныя і вакальныя пастаноўкі). Разынкай сустрэчы стала выстава-продаж з беларускім каларытам. Такіх цудаў вы не знойдзеце нават у супермаркеце.

Штогадовымі гасцямі «Восеньскага карагоду» становяцца работнікі МНС. Калі на іншых пляцоўках можна набыць смачныя пачастункі, то на астраўку бяспекі - важныя веды! У гэты раз ўдзельнікі кірмашу не толькі адказвалі на пытанні ратавальнікаў, складвалі пазлы, вывучалі знакі на плане эвакуацыі, але і маглі забрацца ў пажарную машыну, зрабіць памятнае фота.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть