image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Навучанне правілам бяспекі

203

У рамках правядзення пажарна-прафілактычнай работы на тэрыторыі раёна начальнік докшыцкага падраздзялення МНС Баравікоў Валянцін Іванавіч выступіў у працоўным калектыве раённага вытворча-збытавага ўчастка філіяла «Энергазбыт».

Валянцін Іванавіч пазнаёміў работнікаў арганізацыі з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі і гібеллю на іх людзей на тэрыторыі вобласці і рэспублікі. Назваў асноўныя прычыны іх узнікнення, закрануў праблемныя пытанні ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва.

Актуальнымі тэмамі сустрэчы сталі эксплуатацыя электраабсталявання, забеспячэнне бяспекі дзяцей, паводзіны ў надзвычайных сітуацыях, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення. Была акцэнтавана ўвага і на мерах пажарнай бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі. Прадстаўнік МНС нагадаў аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, прывёў трагічныя прыклады дзіцячай гібелі і траўматызму.

Падчас свайго выступу Валянцін Іванавіч правёў прэзентацыю мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач», распавёў аб неабходнасці ўстаноўкі iх ў домаўладаннях прывёў прыклады выратавання людзей. Таксама прысутным былі даведзены асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі на працоўным месцы і дзеянні работнікаў у выпадку ўзнікнення пажару.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть