- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Бешанковічы. Урок бяспекі – урок жыцця
У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!" Бешанковіцкія выратавальнікі праводзяць урокі бяспекі.
На ўроку бяспекі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. п. Бешанковічы» работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распавялі дзецям аб розных надзвычайных сітуацыях, якія могуць адбыцца ў школе, дома, на вуліцы, пра наступства невыканання правілаў пажарнай бяспекі і нагадалі, як неабходна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення гэтых сітуацый.
Затым выратавальнікі прапанавалі дзецям прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні па правілах бяспекі. Падзяліўшыся на каманды, хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы. Рабяты не толькі змаглі праявіць сваю эрудыцыю і кемлівасць, але і ўспомніць асноўныя правілы бяспекі.
Каманда-пераможца атрымала салодкія падарункі, аднак самым важным падарункам ад выратавальнікаў засталіся веды бяспекі, атрыманыя ўсімі без выключэння.