image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вiцебскi раён. Прафілактыка ў працоўных калектывах

415

Работнікі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць наведваць працоўныя калектывы. Праца з людзьмі і іх навучанне з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі для забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці ў раёне. Растлумачыць насельніцтву элементарныя правілы, даць ім патрэбны савет, аказаць дапамогу і, такім чынам, прадухіліць бяду – галоўная задача работнікаў МНС.

Так, намеснік начальніка Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Казырэўскі выступіў перад працоўным калектывам прадпрыемства «Адраджэнне» аграгарадка Кіраўская.

Падчас свайго выступу Дзмітрый Мікалаевіч давёў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх, прывёў канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Выратавальнік асаблівую ўвагу акцэнтаваў на праблематыку дзіцячай гібелі ад пажараў і іншых здарэнняў, падкрэсліваючы на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду. Не абышлося без рэкамендацыі абсталяваць жылыя памяшканні аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Асобна Дзмітрый Мікалаевіч спыніўся на дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі на прадпрыемстве. Распавёў як правільна і эфектыўна карыстацца наяўнымі на аб'екце сродкамі пажаратушэння, а таксама праводзіць эвакуацыйныя мерапрыемствы ў выпадку пажару.

На заканчэнне гутаркі сярод прысутных была распаўсюджаная наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть