image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Полацк. Важныя правілы бяспекі летам

874

Для бацькоў заўсёды важна, каб іх дзіця абыходзіць усе небяспечныя сітуацыі бокам і не атрымліваў траўмаў. А што неабходна для гэтага зрабіць? Правільна, вывучаць з дзіцем правілы бяспекі. І тут на дапамогу заўсёды прыйдуць ратавальнікі і рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню».

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС працягваюць праводзіць мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці з выхаванцамі школ у прышкольных лагерах. У гэты раз ратавальнікі наведалі навучэнцаў сярэдняй школы № 10.

На чарговым ўроку бяспекі ратавальнікі расказалі дзецям аб правілах паводзін на вадзе, на прыродзе, у лесе і вядома дома. Усе навучальныя элементы ратавальнікі праводзяць праз гульні і конкурсы па тэматыках. Для вывучэння правілаў паводзін на прыродзе выбіраюць гульню «Пытанне – адказ» ў працэсе якой прысутным задаюцца сітуацыя якія могуць адбыцца з імі на прыродзе, а хлопцы даюць адказ правільна так паступаць ці не. Пры дапамозе тэатра – экспромт ратавальнікі разам з хлопцамі паўтарылі правілы паводзін на вадзе, а дапамагалі хлопцы героі любімага мультфільма «Чароўная кніга».

У рамках мерапрыемстваў работнікі МНС таксама даводзяць да рабят інфармацыю аб дзеяннях у выпадку, калі дрэнны сітуацыі ўжо не пазбегнуць. Тлумачаць, што неабходна паведаміць выратавальнікам, калі ім малышам патрабуецца дапамога, вывучаюць нумара выкліку экстраных службаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть