image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «Канікулы без дыму і агню» працягваецца ў Віцебскім раёне

104

У Віцебскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Выратавальнікі наведваюць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у аздараўленчых лагерах, а яны з радасцю сустракаюць выратавальнікаў у сябе ў гасцях.

Дзеці ведаюць: сустрэчы з работнікамі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не толькі інфарматыўныя, але і багатыя на віктарыны і конкурсы. І з пустымі рукамі выратавальнікі не прыходзяць: у падарунак пасля іх заўседы застаюцца прыгожыя кніжкі, лістоўкі.

На гэты раз выратавальнікі наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Чайка».

Работнікі МНС паўтарылi з дзецьмі асноўныя правілы паводзін у час пажару, навальніцы, а таксама аб выкананні мер бяспекі падчас купання ў вадзе. Нумар выратавальнікаў, а таксама звесткі, якія трэба расказаць дыспетчару, калі пазваніў на «101» і «112», цяпер ведае кожны, хто быў на сустрэчы. Яшчэ раз з дзецьмi паўтарылі, дзе можна гуляць, а якія месцы забаронены для гульняў.

Дзеці шчыра паабяцалі, што будуць выконваць правілы пажарнай бяспекі, а з выратавальнікамі будуць сустракацца толькі на акцыях і мерапрыемствах.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть