- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Ушачы. Дашкольнікі вучаць правілы бяспекі
У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!» ушацкія ратавальнікі правялі занятак з малымі ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 3 г.п. Ушачы» па навучанні правілам бяспекі жыццядзейнасці.
Работнік МНС распавёў дзецям, якія небяспечныя месцы для гульняў атачаюць іх дамы і на вуліцы, што ў выпадку небяспекі неабходна, у першую чаргу, не панікаваць, эвакуявацца на вуліцу і ні ў якім разе нельга хавацца ад агню. Таксама, хлопцы, засвоілі карысныя навыкі, як паводзіць сябе на вадаёме, у лесе і дома.
Малышы засвоілі, па якім нумары неабходна выклікаць ратавальнікаў і што трэба паведаміць у выпадку бяды. У гульні «Дым, Вуліца, Пажар» дзецi даведаліся, як пакідаць задымленае памяшканне.
У завяршэнні сустрэчы ўсе выказалi падзяку ратавальнікам і запрасілі іх зноў у госці.