image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. За захаванасць ураджаю

777

Работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў розных напрамках. Бо, як вядома, любую трагедыю лепш папярэдзіць, чым ліквідаваць. На гэты раз ратавальнікі наведалі працоўны калектыў УП «Дружбінец». Перад работнікамі прадпрыемства выступіў першы намеснік начальніка Паўлоўскі Сяргей Васільевіч.

Падчас выступлення былі агавораны пытанні, якія тычацца бяспекі на працы і ў побыце, алгарытм дзеянняў пры пажары. Сяргей Васільевіч расказаў прысутным пра аператыўнае становішча ў раёне, прывёў прыклады выпадкаў, дзе неасцярожнае звяртанне з вогнішчам спрычынілася да вялікіх трагедый.

Асаблівую ўвагу звяртаў Сяргей Васільевіч на аснашчанасць уборачнай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, правядзенню інструктажоў з работнікамі, задзейнічанымі ва ўборцы і перапрацоўцы ўраджаю. Не засталося ў баку і пытанне недапушчальнасці курэння ў месцах уборкі і захоўвання ўраджаю. Пасля размовы было навочна прадэманстравана правіла карыстання першымі сродкамі пажаратушэння, бо захаванне правілаў пажарнай бяспекі - абавязак кожнага і ад іх выканання залежыць захаванасць ураджаю.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть