image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гарадок. Сустрэча з ратавальнікамі

386

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх, першы намеснік начальніка Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сямёнаў Дзмітрый Мікалаевіч сустрэўся з жыхарамі вёскі Палешына, Вайханского сельскага Савета.

У пачатку гутаркі Дзмітрый Мікалаевіч распавёў пра складаную аператыўную абстаноўцу на тэрыторыі Рэспублікі і вобласці, звярнуўшы ўвагу прысутных на той факт, што ў 2019 годзе ў раёне назіраўся рост пажараў, звязаных з неасцярожным зваротам з агнём уладальнікаў. У працяг, гутаркі Дзмітрый Мікалаевіч спыніўся на пытаннях захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі на прысядзібных участках. Нагадаўшы, што разводзіць вогнішчы для спальвання смецця дапускаецца не бліжэй за 10 метраў ад пабудоў, не пакідаць без нагляду агонь, пры сабе мець сродкі тушэння, ваду, пясок, вогнетушыцель, своечасова прыбіраць сухую расліннасць на ўчастку і будаўнічае смецце.

У гутарцы пра дамы, Дзмітрый Мікалаевіч заклікаў рыхтавацца да ацяпляльнага сезона, загадзя. У электралічыльнік выкарыстоўваць аўтаматычныя топкія ўстаўкі і не забываць, што ў адну разетку - адзін электрапрыбор. А каб дом быў у пастаяннай бяспекі, Дзмітрый Мікалаевіч распавёў пра карысці ўстаноўкі ў кожнай жылы пакоі пажарнага апавяшчальніка.

Жыхары вёскі былі рады такой сустрэчы, задавалі шмат пытанняў, на кожны з якіх, Дзмітрый Мікалаевіч даваў разгорнутыя адказы. У канцы гутаркі ўсім вяскоўцам былі ўручаны ўлёткі "карысныя парады ад МНС", каб напамінкі пра бяспеку заўсёды былі ў кожнага пад рукой.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть