- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Бешанковічы. Заняткі з дзяцьмі ў прышкольным лагеры
З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольствы з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул Бешанковіцкія ратавальнікі праводзяць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Канікулы без дыму і агню».
Летні час – самае шчаслівае і самае небяспечнае для ўсіх школьнікаў. Акрамя таго, што дзеці часта застаюцца адны, дык яшчэ і вадаёмы літаральна вабяць рабят выкупацца і астудзіцца ў летнюю спякоту.
У рамках акцыі ратавальнікі зазірнулі ў госці да рабят у Ржаўскай базавай школе, дзе правялі заняткі з дзецьмі, арганізавалі паказ аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, правялі гульні і віктарыны, паказвалі мультфільмы МНС "Чароўная кніга" і многае іншае. Падчас гульняў школьнікі не ўпусцілі магчымасць прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў і пасядзець у пажарнай машыне.