image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Расоны. Бяспечнае лета

500

У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» расонскія ратавальнікі працягваюць наведваць прышкольныя аздараўленчыя лагеры.

На гэты раз ратавальнікі наведалі прышкольны лагер дзяржаўнай установы адукацыі «Расонская сярэдняя школа ім. П. М. Машэрава». Тут работнікі МНС правялі з хлопцамі гутарку аб захаванні правіл бяспекі ў канікулярны перыяд, пагаварылі аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах, на прыродзе, распавялі пра небяспекі гульняў з агнём. Абмеркавалі таксама месца, дзе дзецям ні ў якім выпадку нельга гуляць: будаўнічыя пляцоўкі, закінутыя дамы, гарышчы, кар'еры.

Пасля прафілактычнай гутаркі ратавальнікі запрасілі рабят прайсці загадзя падрыхтаваную квэст-гульню. Пры праходжанні кожнай лакацыі квэста хлопцам неабходна было праявіць спрыт, кемлівасць і знаходлівасць. Для таго, каб правільна пераадолець усе выпрабаванні, удзельнікі мерапрыемства паказвалі свае веды ў розных сітуацыях. Хлопцы распавядалі, як збірацца ў лес і сабраць толькі ядомыя грыбы, як выклікаць ратавальнікаў і што рабіць да іх прыезду. Таксама ім трэба было прадэманстраваць спрыт, каб пераадолець паласу перашкод, скласці пазл і іншае.

Усе хлопцы атрымалі масу станоўчых эмоцый, добры настрой і самае галоўнае – успомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін у перыяд летніх канікул.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть