- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Сянно. Будаўніцтва на кантролі
Начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Анатольевіч Нядвецкі выступіў перад рабочымі на будаўнічай пляцоўцы.
У ходзе выступлення Павел Анатольевіч расказаў прысутным асноўныя правілы пажарнай бяспекі пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, прывёў статыстыку па пажараў у Сенненскім раёне і па рэспубліцы.
Былі агавораны правілы, як карыстацца электрапрыборамі, што дапушчальна пры іх эксплуатацыі, а што катэгарычна забаронена, была дадзена рэкамендацыя аб устаноўцы ў домаўладаннях грамадзян аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, як паводзіць сябе падчас пажару, як правільна выклікаць пажарную службу. Таксама нагадаў аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
У канцы прафілактычнай гутаркі Павел Анатольевіч адказаў на пытанні, якія цікавяць рабочых.